tass.ru

tass.ru

Хлопцы арганізавалі «засаду» 21 чэрвеня побач з домам па вуліцы Скарыны.

Сваімі ахвярамі чацвёрка абірала маладых людзей. Узрост пацярпелых ад 16 да 23 гадоў. Гэта ў асноўным школьнікі і навучэнцы каледжаў, распавёў «РГ» намеснік начальніка Маладзечанскага раённага аддзела ўнутраных спраў па ідэалагічнай рабоце Уладзімір Васількоў.

Збівалі мінакоў без прычыны. Прычым траіх — у пад’ездзе дома па Скарыны. Нападнікі малацілі рукамі па тулаве і галаве.

На месцы здарэння засталося шмат «слядоў».

Аднаго з магчымых удзельнікаў крымінальнай групоўкі затрымалі – 17-гадовага хлопца.

Заведзена крымінальная справа. Ідзе следства.

Дарэчы, у міліцыю пра выпадак паведаміла маці аднаго з пацярпелых.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?