Аляксандр Лукашэнка 22 ліпеня сустрэўся з вядомым французскім акцёрам Жэрарам Дэпард'ё, паведамляе прэс-служба кіраўніка беларускай дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка і Жэрар Дэпард'ё ў нефармальнай абстаноўцы пагутарылі на тэмы падтрымкі сельскай гаспадаркі ў сучасным свеце, развіцця тэхналогій па вырошчванні экалагічна чыстых прадуктаў харчавання. Былі таксама закрануты магчымыя перспектыўныя праекты супрацоўніцтва Беларусі і Францыі ў галіне культуры і мастацтва.

Кіраўнік дзяржавы правёў для Жэрара Дэпард'ё кароткую экскурсію па тэрыторыі афіцыйнай рэзідэнцыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Азёрны» ў Астрашыцкім гарадку, азнаёміў з некаторымі ўзорамі беларускай сельскагаспадарчай тэхнікі, навучыў навыкам ручной касьбы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0