Каардынатар кампаніі назірання «Права выбару» Дзяніс Садоўскі прысутнічаў на пасяджэнні, дзе абвяшчаўся склад агульнагарадской і тэрытарыяльных мінскіх выбарчых камісій. Ад дэмакратычных сілаў туды ўвайшлі толькі тры чалавекі. Усяго ж у сталічных камісіях 130 чалавек.

«Пасля аналізу складу камісій на папярэдніх выбарах і на будучых выводзіцца цікавая лічба: 65% ад усіх сябраў застаюцца тымі ж самымі. Толькі касметычна замяняюцца прадстаўнікі дэмакратычных сілаў і грамадскіх арганізацый, якія выглядаюць падстаўнымі. Амаль ніякіх магчымасцяў рэальна трапіць у склад выбарчых камісій у большасці прадстаўнікоў дэмакратычных сіл і ўвогуле грамадскасці няма», — перакананы Садоўскі.

Назіральнік лічыць, што выбары прэзідэнта плануюцца па той жа самай схеме, як і ў 2010 годзе.

«На жаль, мы канстатуем факт, што ніякіх сур’ёзных зменаў няма. І хутчэй за ўсё, можна зараз казаць, што рыхтуюцца тыя ж самыя фальсіфікацыі, якія былі», — мяркуе Садоўскі.

У Мінскі гарадскі выбаркам ад Партыі БНФ увайшоў Зміцер Каспяровіч, прадстаўнік БСДП(Г) трапіў у Заводскі выбаркам, а «Справядлівага свету» — у Савецкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?