У чэрвені група даследчыкаў Google распавяла аб навучанні штучных нейронных сетак маляванню і прадставіла шэраг фантастычных карцін.

Коды алгарытму былі выкладзеныя ў адкрыты доступ — імі не мог лёгка скарыстацца любы ахвочы, патрэбная была праца праграміста. Хаця пасля некаторых відэа гэтаму можна было толькі радавацца.

Цяпер алгарытмы Deep Dreaming атрымалі першую адаптацыю для простых карыстальнікаў. Бясплатны анлайн-сэрвіс Dreamscope дазваляе ўжыць некаторыя алгарытмы нейронных сетак без ведаў праграмавання— трэба проста запампаваць фота і абраць «фільтр».

«Наша Ніва» паспрабавала сэрвіс і пабачыла, як нейронныя сеткі Google «саснілі» Беларусь. Дакладней, знаёмыя любому беларусу карцінкі, сваеасаблівыя сімвалы краіны, што мы можам сасніць самі.

Атрымалі цікавыя вынікі з выявамі на Dreamscope? Падзяліцеся імі ў каментарах!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?