Аператыўнымі супрацоўнікамі па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі ўпраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама пры падтрымцы калегаў з Лідскага райаддзела міліцыі выкрытая супрацьпраўная дзейнасць службовай асобы райвыканкама, якая шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі незаконна атрымлівала грашовыя сродкі, паведамляе УУС. 

Паводле слоў намесніка начальніка Лідскага РАУС Валерыя Каладко, супрацьпраўная дзейнасць падазронай расцягнулася на некалькі гадоў. Жанчына налічвала падначаленым работнікам прэміяльныя выплаты і ўстанаўлівала надбаўкі за высокія паказчыкі ў працы. Частку гэтых грошай паводле дамоўленасці людзі пасля перадавалі службовай асобе. Такім чынам падазроная з ліпеня 2011-га па снежань 2014 года «зарабіла» прыкладна 45 млн. рублёў. 

Справа распачатая на падставе ч. 3 арт. 210 КК (крадзеж шляхам злоўжывання службовым становішчам).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?