Цела знайшлі 22 ліпеня каля 8 раніцы.

Падрабязнасці і званне міліцыянта пакуль не агалошваюцца.

«На трупе супрацоўніка УУС былі прыкметы смерці ад агнястрэльнага ранення. У дадзены момант Упраўленне Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці праводзіць праверку па факце выяўлення цела, разглядаюцца розныя версіі», — паведаміла Марына Дранькова, галоўны інспектар па інфармацыі і сувязі з грамадскасцю упраўлення СК па Брэсцкай вобласці.

Мясцовы партал «Віртуальны Брэст» сцвярджае, што гаворка ідзе пра даволі высокапастаўленага супрацоўніка, начальніка аднаго з аддзелаў.

Інфармацыйны партал TOMIN.BY паведамляе, што афіцэру міліцыі было 37 гадоў, ён займаў пасаду намесніка начальніка аддзела крымінальнага вышуку, быў маёрам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?