Пытанне аб аднаўленні працы ў Мінску офіса АБСЕ не абмяркоўвалася ў ходзе візіту ў Беларусь старшыні АБСЕ Івіцы Дачыча, паведаміў прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык 23 ліпеня на брыфінгу.

«Наколькі мне вядома, такое пытанне не ставіцца і не абмяркоўваецца», — сказаў ён.

Нагадаем, у канцы снежня 2010 года беларускімі ўладамі было прынята рашэнне аб закрыцці офіса АБСЕ. Яно было «абумоўлена адсутнасцю аб'ектыўных падстаў для захавання місіі АБСЕ ў Беларусі», заявіў тагачасны прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных.

Афіцыйна офіс АБСЕ ў Мінску спыніў працу 31 сакавіка 2011 года. Місія АБСЕ працавала ў Беларусі з 1998 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?