Google Maps атрымалі новую функцыю пад назвай «Храналогія». Аўтары падрабязна апісалі яе на Blogspot.

На настольных камп’ютарах і ў праграме для Android-смартфонаў у мапах Google можна знайсці кнопку «Храналогія» («Your Timeline»). Google пакажа ўсе месцы, дзе ён вас запомніў. Калі вы карысталіся сховішчам Google Photos, падарожжы будуць праілюстраваныя вашымі здымкамі.

Храналогія не публічная, яна бачная толькі самому карыстальніку. Яе можна рэдагаваць, прыбіраючы няправільныя (ці непажаданыя) пазнакі. Частым месцам візіту можна даць назву (напрыклад, «дом бацькоў», «любімае месца для бегу»).

Калі вы не хочаце, каб Google ведаў, дзе вы, зайдзіце ў налады свайго Google-акаўнту, у раздзеле «Канфедэнцыйнасць» знайдзіце пункт «Гісторыя» і адключыце запамінанне «Месцаў, што вы наведалі».

Чытайце таксама: Што пра нас ведаюць Google і Facebook, навошта ім тое ды як ад іх схавацца

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?