23 ліпеня стартаваў чарговы этап выбарчай кампаніі — збор подпісаў у падтрымку грамадзян, прапанаваных для вылучэння кандыдатамі ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь.

Пункты збору подпісаў адразу некалькіх патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты размясціліся каля ГУМа на праспекце Незалежнасці. Тут у тым ліку збіраюць подпісы і за Аляксандра Лукашэнку. Праўда, адказныя за гэта актывісты Федэрацыі прафсаюзаў адмовіліся расказаць пра свайго кандыдата.

Дыялог карэспандэнта БелаПАН са зборшчыкамі подпісаў за Аляксандра Лукашэнку:

— Раскажыце пра вашага кандыдата.

— А хто вы такі?

— БелаПАН, інфармацыйнае агенцтва.

— Пакладзіце на стол пасведчанне.

— Пасведчанне не кладуць на стол. Раскажыце пра кандыдата.

— Пераводзьце камеру — убачыце.

— А іншыя распавядаюць.

— Шмат дзе чаго распавядаюць.

— То бок, не хочаце пра кандыдата расказаць?

— Хочам, але не цяпер. Усяму свой час.

— Дзяўчаты, — звяртаецца карэспандэнт да іншых удзельніц пікету, — а вы раскажыце пра кандыдата, за якога агітуеце.

— А навошта расказваць? Усе ўсё ведаюць.

— Я не ведаю.

— Гэта вашы праблемы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?