БелаПАН

БелаПАН

Старшыні Цэнтрвыбаркама Лідзіі Ярмошынай «не спадабалася» спроба рэгістрацыі ініцыятыўнай групы ката Барсіка. Пра гэта яна заявіла 24 ліпеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

«Гэта асятрына другой свежасці. Калі такія спробы ўжо былі, значыць, гэта не дасціпна», — сказала Ярмошына.

На яе думку, такія ўчынкі не сведчаць аб «дэвальвацыі выбараў». «Пажартавалі. Не лічу, што гэта абразіла чыйсьці гонар і годнасць», — сказала яна.

Нагадаем, 17 ліпеня журналіст Васіль Сямашка прынёс у ЦВК свайго ката Барсіка для рэгістрацыі яго ініцыятыўнай групы.

«Гэта адзіны з кандыдатаў, які не гаворыць ўсякага глупства. Заняты справай — ловіць мышэй. Яго ўтрыманне абыходзіцца значна танней, чым дзеючага прэзідэнта. У палітыцы не першы год — падпісваў мемарандум з Някляевым. На фоне астатніх кандыдатаў у прэзідэнты глядзіцца рэспектабельна — прыкладаць будзем вусы і хвост», — паведаміў Сямашка. — У гранічна ветлівай форме мне сказалі, што з катом уваходзіць нельга».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?