Фота: Ірына Арахоўская via Instagram

Фота: Ірына Арахоўская via Instagram

Збор подпісаў за кандыдаты ў прэзідэнты стартаваў 23 ліпеня. Адзін са здымкаў стаў жвава разлятацца па інтэрнэце: за Лукашэнку нібы збіраюць подпісы пад бел-чырвона-белым сцягам. «Наша Ніва» прыгадала іншыя перадвыбарчыя кур’ёзы мінулых гадоў.

Фота: NN.BY

Фота: NN.BY

Напэўна, галоўным фота мінулай выбарчай кампаніі стала «Комедія «Снова ты»». У 2010 годзе подпісы за Лукашэнку збіралі пад кінатэатрам «Перамога». На фоне зборшчыкаў подпісаў красавалася афіша камедыі «Зноў ты». Аляксандр Лукашэнка тады ішоў на чацвёрты тэрмін. Пасля таго, як фота праляцела па інтэрнэце, кур’ёз заўважылі і зборшчыкі подпісаў — і сталі збіраць подпісы пад плакатам «Обітель зла».

Дарэчы, зборшчыкам подпісаў сёлета таксама варта быць асцярожнымі: у кіно падчас кампаніі пакажуць фільмы «Міньёны», «Чалавек-мурашка», «Дзядуля маёй мары», «Ірацыянальны чалавек», «Какоша — маленькі дракоша», «Місія невыканальная: Выгнанцы»…

Фота: A. Petrowitsch, Deutsche Welle

Фота: A. Petrowitsch, Deutsche Welle

Пазней, у 2012 годзе няўдалае (ці ўдалае?) суседства перадвыбарчай агітацыі паўтарылася. Тады цікавую камбінацыю плакатаў напярэдадні дэпутацкіх выбараў заўважыў карэспандэнт Deutsche Welle.

Фота: Антон Матолька, toxaby.livejournal.com

Фота: Антон Матолька, toxaby.livejournal.com

Таксама перад выбарамі 2010 года па інтэрнэце хадзіла і іншае «фота-мем». Пашанцавала фатографу Антону Матольку. Ён апісваў гэты здымак так: «Убачыў толькі ля ГУМа. Падышоў, дастаў фотаздымач — і адразу ж мужык падбег. «Давай, — кажа, — я табе яго пацалую». І цалуе тры разы. Не пастаноўка, праўда».

Фота: Аляксандр Арсёнаў

Фота: Аляксандр Арсёнаў

Аўтару гэтых радкоў пашчасціла меней: пры спробе зняць той жа пікет на абарону прыватнасці зборшчыкаў подпісаў устаў невядомы.

Самым яскравым момантам перадвыбарчай кампаніі-2006 можна назваць не фота, а відэа: тады праславілася песня «Слушай Батьку» ў выкананні ансамблю «Сябры». Варта адзначыць, што аўтар музыкі да песні назваў пазнейшы агіт-хіт «Саня останется с намі» «несусветнай гідотай».

Кадр з тэлевыступу выступу Аляксандра Казуліна

Кадр з тэлевыступу выступу Аляксандра Казуліна

Галоўным «фотафэйлам» агітацыі перад прэзідэнцкімі выбарамі 2006 года можна назваць перадавіцу «Советской Белоруссіі» за 18 лютага. «Выбіраць нам», — казаў вялікі надпіс на фота з Аляксандрам Лукашэнкам і Лідзіяй Ярмошынай (артыкул пад такім загалоўкам захаваўся ў архіве СБ). Ці мелася на ўвазе пад «нам», што абіраць будзе народ, ці фраза прыпісвалася людзям на фота, невядома. Гэты нумар газеты стаў на нядоўгі час лакальным мемам, на яго звярнуў увагу ў сваім тэлевыступе кандыдат Аляксандр Казулін (яму не спадабалася).

  Фота: bymedia.net

Фота: bymedia.net

А з выбарчай кампаніі-2001 найбольш запамінальным эпізодам можна назваць танцы са змеямі. Фота з розных ракурсаў захаваліся ў bymedia.net. Магчыма, тады гэта ўспрымалася даволі пазітыўна, але ўжо праз шэсць год лёгкая эротыка на палітычных акцыях стала мемам з хутчэй негатыўным адценнем.

Фота з сайта belaruspartisan.org

Фота з сайта belaruspartisan.org

З першых жа прэзідэнцкіх выбараў Беларусі самыя папулярныя фота — Лукашэнка пад бел-чырвона-белым сцягам, побач з «Пагоняй». Кур’ёзам гэта не назавеш: тады яны былі афіцыйнымі сімваламі Беларусі. Клятва Лукашэнкі служыць народу Беларусі, прамоўленая па-беларуску пад бел-чырвона-белым сцягам, захавалася і на відэа.

Фота з сайта politforums.net

Фота з сайта politforums.net

Гэта потым Лукашэнка пад «Пагоняй» стаў успрымацца як кур’ёз. На пачатку 90-х жа пад «Пагоняй» стаяў і Біл Клінтан. А Лукашэнка — пад зорна-паласатым.

Фота з падборкі tut.by

Фота з падборкі tut.by

Сёння ж цікавей глядзяцца не нейкія кур’ёзы, а сур’ёзныя газетныя палосы 1994 года.

***

Прыгадалі іншыя вясёлыя перадвыбарчыя карцінкі? Падзяліцеся імі ў каментарах!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?