Свет22

Ландсбергіс прапанаваў Украіне, Малдове і Грузіі стварыць сумесны батальён

Лідар літоўскіх кансерватараў і еўрапарламентарый Габрыэлюс Ландсбергіс, які цяпер знаходзіцца ва Украіне, прапануе Украіне, Малдове і Грузіі стварыць сумесны ваенны батальён.

«Мы самі перад уступленнем у НАТО актывізавалі рэгіянальнае супрацоўніцтва, стварылі батальёны: Літвы і Польшчы, Літвы, Латвіі і Эстоніі. І я мяркую, што падобным чынам маглі б супрацоўнічаць і Украіна, Малдова і Грузія, даказваючы тым самым, што дзяржавы здольныя глядзець шырэй, не толькі ў плане сваіх нацыянальных інтарэсаў, што яны здольныя дамовіцца паміж некалькімі дзяржавамі», — сказаў Ландсбергіс у пятніцу радыёстанцыі Ziniu radijas.

Паводле яго слоў, ён абмяркоўваў гэтую ідэю з міністрам замежных спраў Украіны. Ён лічыць, што Літва магла б стаць прыкладам і падзяліцца сваім досведам. Ландсбергіс у пятніцу сустрэнецца з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам.

Украіна, Малдова і Грузія ўдзельнічаюць у праграме Еўрасаюза «Усходняе партнёрства» і сцвярджаюць, што адчуваюць ціск з боку Расіі.

Каментары2

Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава17

Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскіх дыпламатаў затрымалі ў брытанскім парламенце3

Гэтыя прадукты могуць знізіць рызыку развіцця раку тоўстай кішкі — самага распаўсюджанага ў Беларусі1

«Чаму пад выглядам трохпакаёвых кватэр сталі прадаваць двухпакаёвыя?» Блогерка крытыкуе рынак нерухомасці9

За ўдзел у пратэстах судзяць выкладчыцу Універсітэта фізкультуры3

Падлічылі медыянны заробак. Роўна палова беларусаў атрымлівае на рукі менш за $4545

Трамп прызначыў зорных спецпасланнікаў у Галівудзе. Сярод іх Мэл Гібсан12

Следчыя змаглі знайсці забойцу мытніка, цела якога знайшлі ў Гомелі ў 2002 годзе6

Палітзняволенага Юрася Зянковіча здымалі, падобна, у гатэлі «Еўропа»5

У Грузіі за паўтара года сем грамадзян Беларусі скончылі жыццё самагубствам7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава17

Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава

Галоўнае
Усе навіны →