Аляксандр Лукашэнка даручыў знайсці магчымасць павышэння пенсій з 1 верасня.

Раней меркавалася, што пенсіі вырастуць з 1 жніўня, аднак свабодных грошай у бюджэце няма.

Міністр працы і сацыяльнай абароны Мар'яна Шчоткіна патлумачыла, што заробкі не растуць, таму і паступленні ў фонд сацабароны ідуць больш павольна і ў больш нізкіх памерах, чым планавалася. У выніку апошнія паўгода пенсіі не пераразлічваліся.

Мар'яна Шчоткіна пагадзілася павысіць пенсіі на 5%. Што гэта значыцца для сталых беларусаў?

news.vitebsk.cc

news.vitebsk.cc

Паводле статыстыкі, сярэдняя пенсія па стане на май 2015 года складала 2 659 824 рублёў ($186 у эквіваленце).

Пасля перадвыбарнага 5%-ага павышэння пенсіянеры будуць атрымліваць у сярэднім па 2 792 815 рублёў.

Такім чынам, прыбаўка складзе 133 тысячы рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?