Следчымі Віцебскай вобласці ўзяты пад варту хлопец, які абвінавачваецца ў серыі падпалаў прыватных дамоў.

Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Віцебскай вобласці Іна Гарбачова, у пачатку красавіка ад жыхароў вёскі Семянцова Бешанковіцкага раёна ў праваахоўныя органы сталі паступаць паведамленні аб серыі ўзгаранняў дачных дамоў і гаспадарчых пабудоў, якія вяскоўцы не маглі растлумачыць.

Для праверкі довадаў, выкладзеных людзьмі ў сваіх зваротах, следчымі Бешанковіцкага РАСК і супрацоўнікамі Бешанковіцкага РАУС была пачата праверка па ўстанаўленні прычын узгаранняў. Эксперты ўстанавілі, што гэта былі падпалы. Пасля атрымання заключэння пажарна-тэхнічнай экспертызы была распачата справа па ч. 2 арт. 218 КК (наўмыснае знішчэнне маёмасці, учыненае агульнанебяспечным спосабам).

Па падазрэнні ва ўчыненні злачынства быў затрыманы мясцовы жыхар 1994 года нараджэння. 

Ужо на першапачатковым этапе расследавання ўстаноўлена, што падазроны з 7 красавіка па 31 мая, дзейнічаючы ў начны час сутак, падпаліў тры дачныя дамы з гаспадарчымі пабудовамі, што ў вёсцы Семянцова, і адзін жылы прыватны дом. Хлопец пастаянна знаходзіўся побач з палаючымі дамамі, акрамя таго, разам з мясцовымі жыхарамі і ратавальнікамі актыўна дзейнічаў у ліквідацыі ўзгаранняў.

Цяпер 21-гадоваму жыхару Бешанковіцкага раёна прад'яўлена абвінавачанне па ч. 2 арт. 218 КК. Да яго прыменена меры стрымання ў выглядзе зняволення пад варту.

Расследаванне па крымінальнай справе працягваецца, у тым ліку высвятляюцца матывы злачынства. Для гэтага праводзіцца работа з абвінавачваным. Прызначана судова-псіхіятрычныя экспертыза, якая дазволіць зрабіць выснову аб наяўнасці ў яго свядомасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?