Папраўкі ў заканадаўства таксама прадугледжваюць турэмнае зняволенне за публічнае апраўданне тэрарызму, дазваляюць затрымліваць падазраваных на тэрмін да 15 дзён без санкцыі суду і доступу адваката і палягчаюць спецслужбам праслухоўванне тэлефонных размоў.

Насуперак пратэстам праваабаронцаў, якія ўказвалі, што паняцце «тэрарызм» прапісана ў новым законе недастаткова выразна, туніскі парламент пасля трох дзён дэбатаў ухваліў папраўкі пераважнай большасцю.

На думку спікера Махамеда Энасера, яны ўзмоцняць упэўненасць грамадзян у сваёй бяспецы.

26 чэрвеня ўзброены злачынца адкрыў агонь па адпачывальніках на пляжы ў курортным горадзе Сус, забіўшы 38 чалавек.

18 сакавіка 21 турыст стаў ахвярай атакі на музей Бардо ў сталіцы краіны.

Віна за абодва напады ўскладаецца на баевікоў «Ісламскай дзяржавы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?