Прэзідэнт Сірыі Башар Асад абвясціў усеагульную амністыю для тысяч былых вайскоўцаў, што дэзертавалі з арміі, а таксама для грамадзян, якія ўхіліліся ад службы па прызыве.

Ва ўказе, пра які было абвешчана па дзяржаўным тэлебачанні, гаворыцца, што закон аб амністыі распаўсюджваецца і на тых, хто пакінуў краіну.

Сірыйская армія, адна з найбуйнейшых у блізкаўсходнім рэгіёне, ужо чатыры гады вядзе баі на некалькіх франтах, змагаючыся як з ісламісцкімі паўстанцамі, так і з баевікамі «Ісламскай дзяржавы», якія захапілі значную частку тэрыторыі.

Многія маладыя людзі з'ехалі з Сірыі, каб іх не прызвалі на вайсковую службу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?