Палова кубінскай хакейнай каманды збегла ў ЗША падчас Панамерыканскіх гульняў у канадскім горадзе Таронта.
Каманда Трынідада і Табага разбіла кубінцаў з лікам 13:0, пасля таго як толькі восем гульцоў кубінскай хакейнай каманды з'явіліся на матчы.
«Усе ведаюць, што адбылося з нашай камандай, сямёра з іх у ЗША», — цытуе агенцтва Франс прэс гульца Роджэра Агілеру.
Гэта не першы выпадак, калі спартсмены выкарыстоўваюць спаборніцтвы ў якасці магчымасці збегчы з Кубы.
На мінулым тыдні на спаборніцтвах таксама зніклі чацвёра вясляроў, у тым ліку срэбны прызёр спаборніцтваў па веславанні.