Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін зацвердзіў папраўку ў Марскую дактрыну. Новы дакумент прадстаўлены на сайце Крамля.

Ранейшая дактрына зацвярджалася на перыяд да 2020 года. Раней часу дакумент вырашылі абнавіць ў сувязі з анексіяй Крыма і пашырэннем НАТА на Усход.

У новай рэдакцыі Марская дактрына ўлічвае інтарэсы Расіі ў Арктыцы і атлантычным кірунку. Увага да Арктыкі выклікана ростам значэння Паўночнага марскога шляху і багаццем кантынентальнага шэльфа. Акрамя таго, Расія вядзе будаўніцтва новага атамнага ледакольнага флоту.

Акрамя таго, дакумент цяпер улічвае судна-і караблебудаванне. «Гэта звязана з тым, што сапраўды за апошнія 10-15 гадоў у нас з'явілася караблебудаванне, якое ў частцы ваеннага караблебудавання, яго аб'ёму сёння супастаўнае з тымі задачамі, якія вырашаліся ў савецкі час. Што тычыцца суднабудавання ў інтарэсах грамадзянскага, камерцыйнага флоту, то тут мы стымулюем стварэнне прыватных суднабудаўнічых кампаній, якія паспяхова сябе праявілі», — паведаміў віцэ-прэм'ер Дзмітрый Рагозін падчас сустрэчы з прэзідэнтам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?