Жыхарка Жлобіна падазраецца ў спробе вывазу ў Іарданію чатырох жыхарак Гомельскай вобласці для працоўнай эксплуатацыі. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве ўнутраных спраў Беларусі.

Жанчыну затрымалі 17 ліпеня. Паводле дадзеных аператыўнікаў, дзяўчат яна завербавала праз інтэрнэт. У Іарданіі беларускам трэба было займацца кансумацыяй ў начных клубах, то бок падахвочваць кліентаў купляць ежу, напоі і іншыя паслугі.

За працу кожнай дзяўчыны жыхарцы Жлобіна быў абяцаны ганарар у памеры $300 штомесяц. У дачыненні да жанчыны складзены адміністрацыйны пратакол па ст.12.7 КаАП, якая прадугледжвае пакаранне ў выглядзе штрафу ад 50 да 200 базавых велічынь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?