У Вялікабрытаніі адбыўся самы моцны за апошнія 25 гадоў землятрус.
Паводле зьвестак Брытанскай геалягічнай службы, яго сіла складала 5,3 бала па шкале Рыхтэра. Эпіцэнтар знаходзіўся ў графстве Лінкольшыр.
Падземныя штуршкі адчувалі жыхары Ньюкаслу, Ёркшыру, Лёндану, Манчэстэру й Норфалку.
Вядома пра аднаго пацярпелага, якому паранілі нагу аскепкі коміна. Нязначная шкода нанесена некалькім будынкам, дзе-нідзе зьявіліся расколіны ў сьценах.
0
0
0
0
0
0