Перад пачаткам семінара па арганізацыі і правядзенні выбараў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у Мінскім аблвыканкаме, Ярмошына зрабіла шэраг цікавых заяў.

У прыватнасці, яна паведаміла, што празрыстыя скрыні — ўсяго толькі іміджавыя моманты, якія не ўплываюць на вынікі выбараў, паведамляе БЕЛТА.

«Увесь свет думае пра перспектывы электроннага галасавання. Таму празрыстыя скрыні — гэта ўсяго толькі модная фішка, распаўсюджаная толькі ў краінах былога СССР. Прычым не ў тых краінах, якія ўступілі ў Еўрасаюз, а ў тых, якія спрабуюць даказаць, што ў іх усё дэмакратычна і добра. Галоўнае не скрыні для галасавання, а тое, што ў іх знаходзіцца, г.зн. бюлетэні з пэўным волевыяўленнем», — падкрэсліла яна.

Аналагічнае меркаванне Лідзія Ярмошына выказала і ў дачыненні да сучасных сродкаў відэаназірання, якімі абсталяваныя некаторыя выбарчыя ўчасткі.

«Дзе-нідзе ў нас яны ёсць, але ізноў жа ўсё гэта падобна на празрыстыя урны. Запісы з відэакамер пасля нават не могуць служыць доказам празрыстасці выбараў. Відэакамеры даюць агульны план і фіксуюць толькі відавочныя парушэнні. Таму ўспрымаць празрыстыя скрыні і відэакамеры як панацэю немэтазгодна, да таго ж гэта яшчэ і дорага», — сказала Ярмошына.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?