Рассельгаснагляд вярнуў у Беларусь прыблізна 19 тон нектарынаў, пазначаных у дакументах як персікі, паведамілі ў прэс-службе ўпраўлення ведамства па Цвярской і Пскоўскай абласцях РФ. 

Спецыялісты аддзела каранціннага фітасанітарнага кантролю на дзяржаўнай мяжы Расійскай Федэрацыі 27 ліпеня ў фітасанітарным кантрольным пункце вёскі Лабок (Невельскі раён Пскоўскай вобласці) забаранілі ўвоз з Беларусі партыі свежых нектарынаў вагой 18,75 тоны паходжання Каралеўства Марока. 

«Няправільна ўказанае найменне прадукцыі — персікі, як у фітасанітарным сертыфікаце краіны паходжання, так і рээкспартным сертыфікаце Рэспублікі Беларусь, тым фруктам, што фактычна былі выяўленыя пры надглядзе — нектарыны, стала падставай для вяртання грузу», — адзначылі ў прэс-службе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?