Беларусь 28 ліпеня з апошняй выплатай купоннага даходу на $43 млн 750 тысяч пагасіла дэбютны выпуск еўрааблігацый на $1 млрд, размешчаных на міжнародным фінансавым рынку 3 жніўня 2010 года. Пра гэта паведамілі ў беларускім Міністэрстве фінансаў.

«Адначасова з апошняй выплатай купоннага даходу на суму $43 млн 750 тыс. Міністэрства фінансаў накіравала сродкі плацежнаму агенту (Deutsche Bank AG, London) на пагашэнне дэбютнага выпуску дзяржаўных аблігацый», — адзначылі ў ведамстве.

Нягледзячы на гэта пагашэнне, рэспубліка захавае сваю прысутнасць на еўрааблігацыйным рынку — да 26 студзеня 2018 года ў абарачэнні будзе знаходзіцца 7-гадовы выпуск на $800 млн. 

Паводле даных Bloomberg, на момант закрыцця міжнародных фінансавых рынкаў 27 ліпеня 2015 года сярэдняя даходнасць да пагашэння гэтай пазыкі склала 8,6% гадавых.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?