На тэрыторыі Краснапольскіх могілак у Днепрапятроўскай вобласці знаходзяцца 209 пахаванняў часова неўстаноўленых удзельнікаў АТА.

Пра гэта паведаміла дырэктар Дэпартамента ўзаемадзеяння з праваахоўнымі органамі, грамадзянскай абароны і абароннай працы Днепрапятроўскай АДА Ірына Федарчук.

«Такіх пахаванняў у нас 209. Па выніках працы адзінай базы ДНК ўстаноўлены асобы васьмідзесяці. І 72 з гэтых загінулых ужо перапахаваюць, па жаданні блізкіх, у іншых абласцях Украіны», — сказала Федарчук.

Паводле яе слоў, бюракратычная працэдура афармлення дакументаў для перапахавання максімальна спрошчаная.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?