Альфрэд Хічкок падчас здымак фільма «Птушкі». Фота з сайта pastemagazine.com

Альфрэд Хічкок падчас здымак фільма «Птушкі». Фота з сайта pastemagazine.com

Арнітолагі трох амерыканскіх універсітэтаў высветлілі, што птушкі з гарадоў больш агрэсіўныя за суродзічаў з вёсак, і выявілі прычыну, пра якую распавялі ў часопісе Behavioral Ecology.

«Гараджанам» прыходзіцца бараніць багатыя ежай раёны, што вабяць «налётчыкаў» з бедных раёнаў — а «гараджан» гэта робіць агрэсіўнымі. Раней меркавалася, што на агрэсію найбольш уплывае шчыльнасць папуляцыі.

Даследчыкі назіралі за рэакцыяй розных груп самцоў амерыканскіх пеўчых вераб’ёў на спевы іншых самцоў, запушчаных з дынаміка. Высветлілася, што «гараджане» значна часцей за «вяскоўцаў» атакавалі дынамік. Назіранні праводзіліся ў розныя годы (2011-2013) і давалі розныя колькасныя вынікі, але заўсёды «гараджане» былі агрэсіўнейшымі за «вяскоўцаў».

У другой частцы эксперыменту «вяскоўцам» прадставілі дадатковы рэсурс — кармушкі з ежай. На іх суседзяў-«гараджан» гэта не мела ўплыву, але самі «вяскоўцы» сталі больш агрэсіўнымі.

Ці ёсць залішняя агрэсія жыхароў багатых раёнаў рэакцыяй на «злодзеяў», ці гэта «прэвентыўная» абарона тэрыторыі, эксперыменты не паказалі. Тым не меней, даследаванне абвергла тое, што агрэсія птушак залежыць непасрэдна ад суседства з чалавекам, шчыльнасці насельніцтва ці прыдатнасці мясцовасці і наяўнасці рэсурсаў пад гнёзды. І паказала: прычына залішняй агрэсіі банальная — барацьба за рэсурсы, якіх у «гараджан» больш.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?