У аўторак санітарныя ўлады краіны аспрэчылі гэту інфармацыю. Кіраўнік аддзела ядзерных тэхналогій Венесуэльскага інстытута навуковых даследаванняў Лілея Карысалес заявіла, што ўсе імпартуемыя прадукты харчавання праходзяць сертыфікацыю
ў адпаведнасці з міжнароднымі нормамі, паведамляе АМИ‑ТАСС.У сувязі з тым, што частка тэрыторыі Беларусі 22 гады назад была заражана ў выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС, сельгаспрадукцыя з гэтай зоны праходзіць кантроль у аддзеле ядзерных тэхналогій, адзначыла Карысалес. Праведзеная экспертыза паказала, што імпартуемае з Беларусі сухое малако не змяшчае шкодных і радыеактыўных рэчываў.
0
0
0
0
0
0