Мінабароны Украіны прэзентавала на гэтым тыдні новую сістэму вайсковай уніформы — ад палявой да параднай, пры распрацоўцы якой асноўную ролю адыгралі валанцёры, паведаміў сайт установы. 

Тут і ніжэй фота: mil.gov.ua

Тут і ніжэй фота: mil.gov.ua

Да таго ж паказаны новы баявы рыштунак — шлем з прыладай начнога бачання, тактычныя акуляры, камплект асабістай брані высокай ступені абароны з модульнай схемай утрымання ўсяго патрэбнага падчас бою.

З новых знакаў адрознення былі прыбраныя савецкія пяціканцовыя зоркі і замененыя на чатырохканцовыя, як ва Украінскай Галіцкай арміі.

Модульныя пальчаткі-рукавіцы.

Модульныя пальчаткі-рукавіцы.

Асноўным распрацоўшчыкам новай формы быў валанцёр Канстанцін Леснік.

Таксама былі паказаныя распрацаваныя валанцёрамі новыя тыпы пайкоў для арміі, праграма рэформы вайсковай медыцыны.

Для хутчэйшага надання ўкраінскай арміі свайго нацыянальнага каларыту была абвешчаная замена рангу «малодшы лейтэнант» на «харунжы» і ўвядзенне звання «брыгадны генерал».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?