lleo.binoniq.net

lleo.binoniq.net

Супрацоўніца гандлёвага салона Маскоўскага манетнага двара пацвердзіла, што жэтон «Урок міралюбнасці» быў выпушчаны ММД. Паводле яе слоў, гэта быў абмежаваны тыраж — 500 штук. У цяперашні час усе жэтоны набытыя, і невядома, ці будуць выпускацца новыя.

На сайце Маскоўскага манетнага двара інфармацыя пра гэты жэтон адсутнічае. Супрацоўніца гандлёвага салона патлумачыла, што на сайце прадстаўленая далёка не ўся прадукцыя, якая ёсць у салоне. Кошт жэтона ў інтэрнэт-крамах складае ад 600 да 1000 рублёў.

Раней, 23 ліпеня, пра жэтоны «Урок міралюбнасці» пісаў блогер Леанід Каганаў. Паводле яго даных, жэтон выйшаў тыражом 5000 штук.

«Вы не недачулі. Памятны. Манетны. Жэтон. Накладам 5000. У гонар падзеі, калі наш ваенны самалёт падляцеў у мірны час занадта блізка да чужога карабля, а той не стаў у яго страляць!» — адзначаў ён.

Гаворка ідзе пра інцыдэнт, які адбыўся 12 красавіка 2014 года ў Чорным моры, у нейтральных водах якога з 10 красавіка знаходзіўся амерыканскі эсмінец «Дональд Кук». Тады расійскі бамбавік Су-24 здзейсніў блізкі аблёт эсмінца, пасля чаго Пентагон абвінаваціў Расію ў парушэнні ўласных традыцый і міжнародных дамоваў.

«Расійская газета» пісала, што на борце Су-24 не было бомбаў і ракет, але пад фюзеляжам вісеў адзін кантэйнер з комплексам радыёэлектроннай барацьбы «Хібіны». Газета сцвярджала, што бамбавік зблізіўся з суднам і выключыў яго інфармацыйна-кіравальную сістэму і сродкі супрацьпаветранай абароны, пасля чаго 12 разоў зымітаваў ракетную атаку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?