Былы прэм'ер Украіны Мікалай Азараў стварае «Камітэт выратавання Украіны».

Як паведаміў выданню Газета.Ru прэс-сакратар Азарава Сяргей Заваротны, на канферэнцыі ў чацвер будзе прадстаўлены альтэрнатыўны кандыдат у прэзідэнты Украіны замест дзеючага Пятра Парашэнкі.

Канферэнцыя пройдзе ў Маскве, у гасцініцы «Украіна».

Адзначаецца, што ў задачы «камітэта» ўвойдзе складанне альтэрнатывы кіеўскаму ўраду. У «камітэт» ўвойдуць былыя нардэпы Рады ад Партыі Рэгіёнаў Ігар Маркаў, Уладзімір Алейнік і Алег Цароў. Сам Азараў можа ўзначаліць урад Украіны ў выгнанні.

У чым сэнс вылучэння «кандыдата ў прэзідэнты» (улічваючы, што прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне ў бліжэйшы час не плануецца), не ўдакладняецца, адзначае выданне slon.ru.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?