Супрацоўнікамі аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Ленінскага РУУС Мінска выяўлена злачынная схема вядзення бухгалтэрыі, па якой былы галоўная бухгалтарка ўпраўлення адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі Ленінскага раёна за 9 гадоў незаконна прысвоіла таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў амаль на 340 млн рублёў. 

Як паведамляе ўпраўленне БЭЗ ГУУС Мінгарвыканкама, працуючы ў адміністрацыі, жанчына наладзіла няпростую злачынную схему, па якой незаконна прысвойвала таварна-матэрыяльныя каштоўнасці.

Устаноўлена, што былая кіраўніца з 1 лістапада 2006 года па 30 сакавіка 2015 года правяла шэраг эканамічна немэтазгодных здзелак з рознымі суб'ектамі гаспадарання. Пры гэтым афармляла рахунак-фактуры на розныя групы тавараў, якія пазней прысвойвала (прадукты харчавання, запчасткі на асабісты аўтамабіль, адзенне, будаўнічы матэрыял, які быў выкарыстаны для вытворчасці рамонту ва ўласнай кватэры). Аплачваліся гэтыя тавары па безнаяўным разліку з пазабюджэтнага рахунку ўпраўлення, да якога толькі яна і мела доступ. 

Тавары, якія атрымлівала былая бухгалтарка, не ставіліся на бухгалтарскі ўлік і, адпаведна, на баланс прадпрыемства. Дзейнічала жанчына ва ўсіх выпадках па даверанасці ад імя ўпраўлення. 

Пракуратурай Ленінскага раёна Мінска дзеянні былой службовай асобы кваліфікаваныя паводле ч. 4 арт. 210 КК (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, учынены ў асабліва буйным памеры). Цяпер яна пакрыла нанесены ўрон поўнасцю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?