У Гродне гарадская пракуратура і Гродзенскі міжраённы аддзел Следчага камітэта 28 ліпеня публічна ўзялі пад варту нядаўняга выпускніка Гродзенскага прафесійнага будаўнічага ліцэя №1. 18-гадовага хлопца арыштавалі на вачах педагагічнага калектыву і навучэнцаў ліцэя — з прафілактычнымі мэтамі.

На маладога чалавека пачалі крымінальную справу за незаконнае набыццё і захоўванне без мэты збыту асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва. Пра гэта на тэлеканале «Беларусь 1» паведаміў намеснік пракурора Гродна Дзмітрый Антановіч:

«Былы іх выпускнік незаконна набыў і захоўваў пры сабе псіхатропныя рэчывы (спайс), быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі. У яго забралі гэтае рэчыва».

Праваахоўнікі ўлічылі абставіны зробленага і адмоўную характарыстыку хлопца. Таму было прынятае рашэнне ўзяць яго пад варту.

Дарэчы, у Гродзенскім будаўнічым ліцэі №1 ужо другі раз публічна арыштоўваюць навучэнца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?