Дарагі суперкар аўтавозам даставілі ў Гомельскую вобласць у суправаджэнні аўтамабіля прадстаўніцкага класа Audi A8. Пра гэта 023.by паведаміў сведка. Ён жа даслаў фатаграфіі аўтамабіля класа «люкс».

Уладальнік дарагога спартыўнага легкавіка, паводле паведамлення інсайдэра, ураджэнец Рэчыцы. На дадзены момант бізнесмен пражывае ў Санкт-Пецярбургу. Свой Lamborghini Murcielago мужчына вырашыў паставіць на ўлік у аддзеле ДАІ Рэчыцкага РАУС, уласна з гэтай мэтай ён і прыехаў у родны горад.

Пры спробе даведацца, колькі ў Беларусі зарэгістравана суперкараў гэтай кампаніі, высветлілася, што ніводнага «Ламбаргіні» не стаіць афіцыйна на ўліку ў ДАІ. Што ж тычыцца аўтамабіля, які рэгістравалі ў Рэчыцы, то на дадзены момант ён зняты з уліку, магчыма, з мэтай продажу. Цяпер уладальнік ездзіць на транзітных нумарах. Пра гэта распавяла інспектар аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ Гомельскай вобласці Таццяна Бабовіч.

Калі гамельчукі раптам надумаюць набыць «Ламбаргіні», за магутнага прыгажуна давядзецца выкласці мінімум 200 тысяч даляраў.

На сайце av.by размешчана ўсяго дзве аб'явы аб продажы суперкараў: Lamborghini Gallardo HURACAN LP610-4 Coupe за 255 тысяч даляраў і Lamborghini Aventador LP 700-4 ROADSTER коштам у 406 тысяч «зялёных».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0