Псіхіятрычная экспертыза 29‑гадовага мінчаніна, які абвінавачваецца ў забойстве сямігадовай Ірыны Кужэльнай, прызнала яго бессвядомым.

Экспертыза праводзілася ў Рэспубліканскай клінічнай псіхіятрычнай бальніцы «Навінкі» (Мінск). Пра гэта БелаПАН паведаміў першы намеснік пракурора Мінскай вобласці Мікалай Пілінкевіч.

Паводле яго слоў, пасля заканчэння расследавання справы матэрыялы будуць перададзены ў суд Мінскай вобласці, які павінен прыняць рашэнне аб прымяненні ў дачыненні да маладога чалавека, які знаходзіцца пад вартай, мер бяспекі і прымусовага лячэння.

Абвінавачанне ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага п. 2 ч. 2 арт. 139 Крымінальнага кодэкса (наўмыснае забойства заведама малалетняга), было выстаўлена мінчаніну 11 студзеня. З санкцыі пракуратуры ён быў арыштаваны.

Нагадаем, цела другакласніцы Беларуцкай сярэдняй школы (Лагойскі раён Мінскай вобласці) было знойдзена супрацоўнікамі крымінальнага вышуку 3 студзеня пад будаўнічым вагончыкам каля ляснога масіву на адлегласці прыкладна сямі кіламетраў ад пасёлка Беларучы, дзе дзяўчынка жыла з маці, і двух кіламетраў ад садаводства «Лясное‑90». Устаноўлена, што смерць дзяўчынкі наступіла ў выніку гвалтоўных дзеянняў.

І.Кужэльная знаходзілася ў вышуку з 23 лістапада 2007 года.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0