У сераду раніцай у Тайляндзе трапіў у ДТЗ турыстычны аўтобус, які перавозіў беларускіх і расейскіх турыстаў з курорту Патайі ў Бангкок.

Шафёр ня справіўся з кіраваньнем на сьлізкай пасьля дажджу паласе, і аўтобус перакуліўся. Загінулі два жыхары Расеі.

У аўтобусе знаходзіліся 38 чалавек, у тым ліку і беларусы, ‑‑ гаворыцца ў прэс‑рэлізе Растурызму.

Усе турысты, за выключэньнем дзевяці чалавек, атрымалі розныя траўмы, адзін знаходзіцца ў цяжкім стане.

Паводле telegraf.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0