Першае здарэнне

Кітайцы сталі асцярожна пераступаць платформы перад эскалатарамі, перадае Buzzfeed. Боязь эскалатараў развілася пасля таго, як 26 ліпеня жанчына загінула, праваліўшыся пад эскалатар праз зламаную платформу.

На поўным відэа з камер назірання бачна, што супрацоўніцы гандлёвага цэнтра ведалі пра зламаную платформу каля эскалатара і самі ледзь у яе не праваліліся. Але эскалатар не спынілі. Платформа правалілася пад жанчынай з дзіцём. Маці паспела ўратаваць дзіцё, але сама ўпала і атрымала смяротныя траўмы.

Супрацоўніцы гандлёвага цэнтра, якія стаялі ў паўметры ад жанчыны, паспелі толькі забраць дзіцё, але не здолелі выцягнуць жанчыну. Паралельны эскалатар працаваў яшчэ тры хвіліны. Цела жанчыны дасталі толькі праз амаль чатыры гадзіны.

За трагедыяй на эскалатары паследавала яшчэ адна: 28 ліпеня у ліфце гатэля правалілася падлога, загінуў мужчына.

Кітайцы ўспрынялі трагедыі ці то з (магчыма, залішняй) пільнасцю, ці то з (магчыма, недарэчным) гумарам. У кітайскай сацсетцы Weibo публікуюцца фота і відэа розных спосабаў пазбегнуць небяспечных месцаў на эскалатарах. Часам гэтыя спосабы небяспечныя самі па сабе, не раім паўтараць гэта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?