Іспанская кампанія Marsi Bionics запусціла збор грошай на запуск вытворчасці дзіцячых экзашкілетаў — канструкцый, што дазволяць хадзіць дзецям, прыкаваным да інвалідных вазкоў.

Інжынеры ўжо сабралі прататып Atlas 2020, што дазволіў дзяўчынцы зрабіць яе першыя ў жыцці самастойныя крокі. Модульны экзашкілет можа адаптавацца пад пацыента і яго тэрапію, «расці» разам з ім.

Marsi Bionics ужо вырабляе шэраг пратэзаў і экзашкілетаў, але на маштабныя медыцынскія выпрабаванні і запуск у вытворчасць Atlas 2020 патрэбныя інвестыцыі. На момант публікацыі кампанія сабрала каля 7,5 тысяч еўра з патрэбных 150 тысяч. Кампанія не абмежаваная па часе.

Фота: tambiensomosasi.es

Фота: tambiensomosasi.es

Як заяўляе кампанія на сайце збору грошай, каля 60 млн людзей у свеце страцілі магчымасць хадзіць, 15% з іх — яшчэ дзеці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?