Амерыканскія спецыялісты па камп’ютарнай бяспецы ўзламалі сістэму навядзення вінтоўкі Tracking Point TP750, распавядае Wired.

Вінтоўка мае сістэму навядзення, што звязваецца з інтэрнэтам для дакладнай карэктыроўкі прыцэльвання. Хакеры ўзламалі сістэму — вінтоўка «памылілася» ў праліку балістыкі і паразіла не тую цэль.

«Бартавы камп’ютар» вінтоўкі працуе на аперацыйнай сістэме Linux, звязваецца з інтэрнэтам праз Wi-Fi ці LTE, каб апрацаваць інфармацыю з датчыкаў перамяшчэння і ветру. Стралок адзначае цэль кнопкай на спускавым гачку, націскае на гачок і чакае, пакуль вінтоўка стрэліць у правільны момант. Гэта дазваляе паражаць цэлі на адлегласці да 800 метраў, што рухаюцца на хуткасці да 32 км/г.

Хакеры паспяхова ўзламалі сістэму, разабраўшы адну з вінтовак. Яны атрымалі правы адміністратара (root-доступ), а таксама даведаліся пра стандартны пароль падключэння да Wi-Fi, што не мяняецца на большасці вінтовак. Хакеры могуць не толькі збіць сістэму навядзення, але і ўсталяваць уласны код на доступ да стрэльбы. Не могуць толькі стрэліць — каб націснуць на спускавы гачок, патрэбны фізічны ўдзел стралка.

Tracking Point TP750 паступіла ў продаж напачатку 2014 года. У залежнасці ад мадыфікацыі можа каштаваць да 50 тысяч даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?