Міністэрства па падатках і зборах прапануе перагледзець мінімальны ўзровень заработнай платы, якую наймальнік павінен выплачваць свайму работніку.

Па словах намесьніка міністра па падатках і зборах Беларусі Васіля Каменкі, зараз сустракаюцца выпадкі, калі зарплата ніжэй за бюджэт пражытачнага мінімуму ці ўвогуле не выдаецца. Ведамства падрыхтавала праект адпаведнага дакумэнта, які мае на ўвазе замацаваньне абавязкаў суб’ектаў прадпрымальніцкай дзейнасьці выплачваць заработную плату на ўзроўні ня менш за пэўную суму і адказнасьць за невыкананьне гэтага патрабаваньня.

Паводле АТН

Фота photo.bymedia.net

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0