Работнікамі інспекцыі МПЗ па Мазырскім раёне сумесна з супрацоўнікамі праваахоўных органаў устаноўлены факт незаконнага захоўвання жыхаром Мазыра ў прыватным домаўладанні 1575 літраў расійскай гарэлкі, а таксама віскі, тэкілы, брэндзі, рому і каньяку ў колькасці 154 літраў, не маркіраваных ва ўстаноўленым парадку акцызнымі маркамі Рэспублікі Беларусь.
Паводле папярэдняй ацэнкі, кошт алкагольных напояў складае 332,1 млн рублёў.
Апрача таго, грамадзянін незаконна захоўваў прадукцыю з утрыманнем спірту ў поліэтыленавых каністрах без этыкетак на 12,1 млн рублёў.
Як паведамляе ІМПЗ па Гомельскай вобласці, алкагольныя напоі і вадкасць з утрыманнем спірту агульным коштам 344,2 млн рублёў арыштаваныя і канфіскаваныя. Матэрыялы праверкі накіраваныя ў суд для разгляду.
Парушальніку за незаконны абарот падакцызнай прадукцыі апрача канфіскацыі тавару пагражае штраф да 36 млн рублёў.