Памочнік кіраўніка Рассельгаснагляду Аляксей Аляксеенка распавёў, як менавіта будуць знішчаць санкцыйныя прадукты.

bbc.com

bbc.com

«Звычайна раслінныя прадукты проста заворваюць у спецыяльна адведзеных месцах. Мяса адпраўляюць на утыльзаводы, дзе іх перапрацоўваюць у мяса-касцяную муку. Гэтая мука можа быць выкарыстаная ў якасці корму для жывёл, таму што яна будзе цалкам абясшкоджаная ў працэсе перапрацоўкі. З малаком, як і з любой іншай вадкасцю будуць паступаць: выліваць у пэўных месцах. Сыры, хутчэй за ўсё, пройдзе бульдозер, а потым — на звалкі», — патлумачыў Аляксеенка, выказаўшы меркаванне, што вялікую колькасць прадуктаў знішчаць не давядзецца.

Пры гэтым памочнік кіраўніка Рассельгаснагляду заявіў, што адпраўляць прадукцыю ў дзіцячыя дамы або ў дапамогу на паўднёвы ўсход Украіны немэтазгодна, паколькі «невядома, кім выпрацавана гэтая прадукцыя, якія рызыкі яна ў сабе нясе».

Раней у пятніцу ўрад Расіі зацвердзіў працэдуру знішчэння незаконна ўвезеных у краіну прадуктаў. Пазбаўляцца ад санкцыйных прадуктаў загадана «неадкладна» ў прысутнасці не менш за двух незацікаўленых асоб. Акрамя таго, дакумент абавязвае запісваць працэдуру на відэа і фота з указаннем даты і часу.

На гэтым тыдні прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб знішчэнні з 6 жніўня тавараў, увоз якіх забаронены ў рамках прадуктовага эмбарга. Дзеянне дакумента не распаўсюджваецца на тавары, увезеныя фізічнымі асобамі для асабістага карыстання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?