Японскі вытворца алкаголю Suntory анансаваў адпраўку на МКС шасці бутэлек віскі 16 жніўня. Кампанія хоча даведацца, што стане з напоем у бязважкасці. У космас трапіць як малады віскі, так і бутэлька напою 21-гадовай вытрымкі, удакладніў прадстаўнік кампаніі ў каментары The Wall Street Journal.

Астранаўтам не дадуць адпіць гэты віскі. Пасля пэўнага часу на арбіце віскі вернецца на Зямлю — але не да пакупнікоў, а ў лабараторыю.

Тым часам сярод шасці бутэлек будзе «Ямадзакі» 2013 года, прызнаны экспертамі найлепшым віскі планеты ў 2015 годзе.

Даследаванне на Зямлі паказала, што віскі, вытрыманы ва ўмовах з малымі ваганнямі тэмператур, мае быць больш мяккім. Дакладны механізм таго, што адбываецца з віскі падчас вытрымлівання, навукоўцам на сёння невядомы.

Першы «касмічны віскі» вернецца на Зямлю праз год, наступныя пробы — яшчэ праз год. Віскі не будзе выстаўлены на продаж, а трапіць у лабараторыі для вывучэння таго, як напой вытрымліваецца ў бязважкасці, і да прафесійных дэгустатараў, якія параўнаюць яго з зямным.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?