Найбуйнейшая ва Украіне нафтаздабываючая кампанія «Укрнафта» заявіла аб магчымым спыненні здабычы нафты і газу з-за адмовы кампаніі «Укртранснафта» ў прыёме і транспарціроўцы нафты.

«Укртранснафта» спыніла прыём і транспарціроўку нафты ў пятніцу. «Укрнафта» абвінаваціла кампанію ў парушэнні дагаворных абавязацельстваў і прыстрашыла звярнуцца ў суд, каб «Укртранснафта» пакрыла ёй страты.

«У сувязі з затаварваннем рэзервуарнага парку ПАО «Укрнафта» будзе вымушаная прыпыніць здабычу нафты і газу з 24.00 гадзін 31 ліпеня 2015 года. Гэта прывядзе да спынення закантрактаваных паставак на нафтаперапрацоўчыя магутнасці», — гаворыцца ў заяве прэс-службы кампаніі.

У кампаніі адзначаюць, што ўпершыню сутыкнуліся з такой сітуацыяй і просяць умяшацца міністра энергетыкі і вугальнай прамысловасці Уладзіміра Дзямчышына і старшыню праўлення нацыянальнай акцыянернай кампаніі «Нафтагаз Украіны» Андрэя Кобалева.

«Укртранснафта» выступае аператарам нафтатранспартнай сістэмы Украіны. 100% яе акцый знаходзяцца ва ўпраўленні НАК «Нафтагаз Украіны».

Каментароў «Нафтагазу Украіны» і «Укртранснафты» пакуль не паступала.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?