Вечар беларускай класікі пройдзе ў Мінску ля Ратушы 1 жніўня, паведаміў куратар праектаў фонду «Ідэя» Вячаслаў Корсак.
У суботу, 1 жніўня, у самым сэрцы Мінска пройдзе маштабны праменад з танцамі ў стылі касцюмаванага балю XIX стагоддзя пад музыку знакамітага паланеза «Развітанне з Радзімай». Канцэрт прысвецяць 250-годдзю з дня нараджэння Міхаіла Клеафаса Агінскага — кампазітара, дыпламата, мецэната і дзеяча беларускай культуры. Таксама ў Ратушы выканаюць творы аўтараў канца XVIII—пачатку XIX стагоддзяў — настаўнікаў і вучняў Міхаіла Клеафаса.
Святочны настрой будуць ствараць ансамбль старадаўняй музыкі «Кантабіле» і ўдзельнікі праекта «Эпоха князя Міхала Клеафаса». «Прайсціся паланэзам» з запрошанымі артыстамі, станчыць мазурку або вальс змогуць усе ахвотныя.