Журналістка брытанскага тэлеканала Sky News Кіці Логан стала прычынай маштабнай перастрэлкі паміж баявікамі «ЛНР» і ўкраінскай арміяй. Прынамсі гэта вынікае з яе паста ў фэйсбуку.

У паведамленні гаворыцца, што карэспандэнт тэлеканала Sky News Кіці Логан прапанавала баевікам «ЛНР» пастраляць па пазіцыях УСУ для «вастрыні сюжэту».

У пацверджанне гэтаму ў групе «Акупаваны Луганска» таксама апублікаваны скрыншот паста Логан, у якім яна апісвае сітуацыю. У прыватнасці, журналістка прызнаецца, што ўжо доўга беспаспяхова шукае магчымасць засняць сепаратыстаў «ЛНР» «у дзеянні». Таму, калі верхавод баевікоў, бачачы яе пакуты, прапануе, каб яго людзі абстралялі ўкраінскія пазіцыі для яе сюжэту, яна, асабліва не раздумваючы, згаджаецца.

Як аргумент у сваё апраўданне Логан прыводзіць словы завадатара баевікоў: «Мы ўсё роўна павінны па іх страляць, яны абстралялі нас раней».

Але за абстрэлам сепаратыстаў, па словах журналісткі, наступіў агонь у адказ, і пачаўся маштабны бой, так што Логан і яе камандзе ледзь атрымалася схавацца.

У канцы паста журналістка адзначае, што зараз адчувае сябе «крыху вінаватай» … Трохі?!

У выніку Служба бяспекі Украіны анулявала акрэдытацыю брытанскай журналістцы Sky news Кіці Логан і разглядае пытанне забароны ўезду ёй ва Украіну, паведамляе interfax.ua.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?