Пяты год запар у Гомелі на Дзень дэсантніка адключаюць фантаны, інфармуе Onliner.by. Сёлета, 2 жніўня па распараджэнні гарвыканкама яны зноў не будуць працаваць. На прадпрыемстве «Гомельская гарадская ЖКГ» паведамілі, што фантаны адключаюць, бо «запланаваныя прафілактычныя працы».

У горадзе таксама не будзе афіцыйных забаўляльных мерапрыемстваў для былых байцоў мабільных сіл. Ужо некалькі год маладыя людзі збіраюцца ў зарэчнай зоне Сожа або проста гуляюць па горадзе.

Зрэшты, тыя, хто служыў у сапраўдных паветрана-дэсантных войсках, даўно не захапляюцца купаннем у фантанах. А маладзейшыя ўсё яшчэ падыходзяць да асушаных месцаў традыцыйнага купання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?