Два супрацоўнікі службаў бяспекі Турцыі загінулі і 24 параненыя ў выніку нападу смяротніка з ліку баевікоў «Працоўнай партыі Курдыстана» (ППК), паведамілі ўлады.

Трактар, нагружаны выбухоўкай, урэзаўся ў КПП, паведамляе Бі-Бі-Сі.

У выніку выбуху нанесены значны ўрон будынкам, якія знаходзяцца побач. Стан параненых не ўдакладняецца, піша ТАСС.

Напад адбыўся ва ўсходняй правінцыі Агры, недалёка ад мяжы з Іранам.

З 26 ліпеня Турцыя ажыццявіла сотні авіяцыйных удараў па базах ППК па абодва бакі іракскіх-турэцкай мяжы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?