Іранскі бок мае намер інвэставаць у разьвіцьцё сумеснай зь Беларусьсю вытворчасьці аўтамабіляў «Саманд» амаль $30‑40 млн. Пра гэта заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Ісламскай Рэспублікі Іран у Беларусі Абдольхамід Фэкры.

Паводле яго слоў, гэтыя сродкі плянуецца накіраваць на наладжваньне вытворчасьці кузаваў аўтамабіля «Саманд» на беларуска‑іранскім СП. Абнаўленьне вытворчасьці дасьць магчымасьць зьнізіць сабекошт выпускаемых тут аўтамабіляў, што ў сваю чаргу станоўча адаб’ецца на аб’ёмах рэалізацыі. Пасол не выключае, што ў пэрспэктыве выпускаемая тэхніка будзе пастаўляцца на экспарт.

У цэлым пасол адзначыў прыметнае паляпшэньне беларуска‑іранскіх гандлёва‑эканамічных адносін. Як плянуецца, на працягу бліжэйшых двух месяцаў Беларусь наведае міністар прамысловасьці Ірану. У цэнтры ўвагі будуць пытаньні павелічэньня ўзаемнага тавараабароту.

Як падкрэсьліў Абдольхамід Фекры, Беларусь і Іран робяць канкрэтныя захады для павелічэння тавараабароту. У прыватнасьці, падрыхтаваны пералікі тавараў, якія краіны плануюць пастаўляць адна адной. Размова ідзе таксама аб магчымасьці ўвядзеньня льготных увазных мытных ставак адносна гэтых тавараў.

Паводле БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0