Супрацоўнікі спецпадраздзяленняў ФСБ забілі ў Інгушэціі восем баевікоў, якія нядаўна ўступілі ў шыхты «Ісламскай дзяржавы», паведамілі ў Нацыянальным антытэрарыстычным камітэце Расіі.
Аднаго іх забітых, паводле папярэдніх дадзеных, — Адама Тагілава — лічаць арганізатарам нападу на Грозны ў снежні 2014 года.
«Усе яны маюць дачыненне да цэлага шэрагу злачынстваў тэрарыстычнай накіраванасці, у тым ліку забойстваў супрацоўнікаў праваахоўных органаў і вымагальніцтва грашовых сродкаў у прадпрымальнікаў», — гаворыцца ў паведамленні.