Вяселле адбылося ў Сочы, у адным з самых дарагіх гатэляў «Радзіма», куды былі запрошаныя дзясяткі гасцей, у тым ліку і прэзідэнт Уладзімір Пуцін, паведамляе РІА «Новості».
Аднак пакуль няма інфармацыі, ці прыехаў Пуцін на чарнаморскае ўзбярэжжа.
Для Таццяны Наўкі, якая выйграла залаты алімпійскі медаль у італьянскім Турыне ў 2006 годзе, гэты шлюб стаў ужо другім. Першым яе мужам быў чэмпіён свету ў фігурным катанні Аляксандр Жулін. Разам з мужам Наўка пражыла некалькі гадоў у ЗША, аднак потым вярнулася ў Расію, не атрымаўшы амерыканскі пашпарт. Пасля дзесяці гадоў шлюбу Наўка і Жулін абвясцілі пра развод.
Пяскоў ажаніўся ў трэці раз. Ад двух папярэдніх шлюбаў у яго нарадзіліся чацвёра дзяцей — тры сыны і дачка.
У Наўкі і Пяскова ў 2014 годзе нарадзілася агульная дачка Надзея.