Фота ont.by

Паводле дадзеных афіцыйнага сайта Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі на 16.00 2 жніўня, чэргі на выезд з Беларусі як для грузавога аўтатранспарту, так і для легкавых аўтамабіляў крыху павялічыліся.

Найбольш напружанай застаецца сітуацыя ў бліжэйшых да Вільні пунктах пропуску.

У «Каменным Логу» у чарзе застаецца 240 грузавікоў і 70 легкавых аўтамабіляў, у пункце пропуску «Катлоўка» — 200 і 70 адпаведна.

У пункце пропуску «Беняконі» на выезд чакаюць сваёй чаргі 100 грузавікоў і 20 легкавых аўто, на ўезд — 60 аўтамабіляў.

У сувязі з высокім транспартным патокам Дзяржпагранкамітэт рэкамендуе кіроўцам планаваць і выбіраць маршруты руху з улікам аператыўных дадзеных, якія размяшчаюцца на афіцыйным партале ведамства кожныя 2 гадзіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?